Факт-экспрэс-навіны Ляхавіччыны
Раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў павіншавалі супрацоўнікаў і ветэранаў службы з прафесійным святам – Днём выратавальніка.
З УЗНАГАРОДАЙ. Падзячныя пісьмы Ляхавіцкага райвыканкама за шматгадовую добрасумленную працу, высокі ўзровень арганізацыі адукацыйнага працэсу ў сістэме спецыяльнай адукацыі, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці ўручаны настаўніку-дэфектолагу дзяржаўнай установы спецыяльнай адукацыі “Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі” Ляхавіцкага раёна Наталлі РУСІНАЙ;
за бездакорную службу, добрасумленную працу па ахове і абароне ад надзвычайных сітуацый жыцця і здароўя людзей, народнай маёмасці і ў сувязі з пятнаццацігоддзем з дня ўтварэння Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь – вадзіцелю ПАВП № 11 Ляхавіцкага РАНС Віктару ГАТОЎЧЫЦУ; вадзіцелю ПАВЧ № 1 Ляхавіцкага РАНС Дзмітрыю ЯНУШКЕВІЧУ.
НА СТАРТ! У суботу на стадыёне “Колас” праходзіць першы этап раённай спартакіяды працоўных калектываў.
НІ ПУХА, НІ ПЕР’Я! З 17 па 24 студзеня ў Ляхавіцкім дзяржаўным аграрным каледжы гарачая пара, нягледзячы на мароз: навучэнцы здаюць экзамены – ідзе зімовая сесія. Веды, атрыманыя на занятках, пацвярджаюць усе каляджане, акрамя першакурснікаў, у якіх сесія будзе толькі летам, і другакурснікаў, якія вучацца ў каледжы пасля заканчэння сярэдняй школы. З 27 студзеня па 9 лютага ў ЛДАКу – канікулы.