У Ляхавічах заліваюць каток
Яшчэ напрыканцы мінулага тыдня ў многіх раёнах краіны пачалі заліваць каткі. У мінулыя сераду і чацвер ва ўсю кіпела работа на спецыяльна адведзенай пляцоўцы на стадыёне “Колас” у Ляхавічах: яшчэ нядаўна футбольнае поле на вачах ператваралася ў лядовую міні-арэну, дзе можна і на каньках пакатацца, і ў хакей пагуляць.
Работа ішла хутка, вада за кароткі час ператваралася ў гладкі і іскрысты, нібы шкло, лёд. Аматары спорту, здаровага ладу жыцця і зімніх забаў з нецярпеннем чакалі, калі можна будзе нарэшце сказаць: “Эх, пракачуся!”.
А чаму б і не? Тым больш, калі ёсць інвентар. Нават тым, хто не купіў канькі, засмучацца не варта. Па словах дырэктара дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Валянціны Русакевіч, у ДЮСШ можна будзе ўзяць напракат не толькі канькі, але і лыжы. Кошт прымальны (прычым ні на рубель не павялічыўся ў параўнанні з мінулагоднім): за гадзіну пракату лыжаў ці канькоў дзецям давядзецца заплаціць 5 тысяч рублёў, дарослым – 10 тысяч рублёў. На заліты каток уваход бясплатны. Добраму настрою паспрыяе музычнае суправаджэнне, а бяспецы паспрыяе тое, што літаральна днямі на катку з’явіцца ліхтар, і, безумоўна, пастаяннае дзяжурства работнікаў ДЮСШ.
У бліжэйшы час такія ж каткі з’явяцца каля гімназіі і СШ № 1 у райцэнтры. Супрацоўнікі ДЮСШ вырашылі разнастаіць зімовыя забавы, і хутка каля лядовай пляцоўкі з’явіцца снежная горка. Катайцеся на здароўе, але не забывайце пра правілы бяспекі, пастарайцеся не замерзнуць і не прастудзіцца.
Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.



Да…. скажу я вам товарищи!Это не каток, а позор. Прочли в газете статью, и решили с мужем сходить сегодня вечером покататься. Пришли. А там ничего. Только снег политый водой, по которому проехали бульдозером. Ни музыки ,ни света…. грустно, что в городе нет совсем никаких развлечений.