Ляхавічы: райаддзел працягвае традыцыі

Аляксандр Кендыш, Андрэй Шанец, Дзмітрый Чаркас – сярод лепшых міліцыянераў вобласці

Служба па ахове правапарадку для начальніка ізалятара часовага ўтрымання Аляксандра Кендыша, начальніка штаба РАУС Андрэя Шанца, старшага інспектара групы тылавога забеспячэння Дзмітрыя Чаркаса стала не проста прафесіяй, але і прызваннем. У раённым аддзеле ўнутраных спраў яны лічацца вопытнымі прафесіяналамі. Аляксандр Кендыш 27 гадоў працаваў у ІЧУ, з якіх 24 – начальнікам.

Многія прыступкі службовай лесвіцы прайшлі Андрэй Шанец і Дзмітрый Чаркас. Выслуга кожнага з іх больш за 15 гадоў. Яны зарэкамендавалі сябе надзейнымі, адказнымі, мэтанакіраванымі супрацоўнікамі, паспяхова спраўляюцца з ускладзенымі абавязкамі на сваіх участках. Не толькі ў райаддзеле – сярод калег вобласці яны адны з лепшых.

Галіна КАНЬКО.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *