Три года подряд отдел внутренних дел Ляховичского райисполкома признается лучшим среди 11 аналогичных подразделений Брестчины

Чарговы раз пераходны кубак імя Валерыя Асташонка за высокую эфектыўнасць аператыўна-службовай дзейнасці органаў унутраных спраў у папярэджанні і раскрыцці злачынстваў прысуджаны нашаму РАУС. Узнагарода — прызнанне прафесіяналізму ляхавіцкіх міліцыянераў, пацвярджэнне іх пастаяннага прафесійнага росту.

Гэта вынік работы ўсіх падраздзяленняў. Супрацоўнікі розных службаў – людзі з міліцэйскімі пагонамі – ахоўваюць наш агульны спакой і дабрабыт, заступаюць на дзяжурствы, выязджаюць на здарэнні, сочаць за парадкам на дарогах і вуліцах вёсак і гарадоў. Яны нярэдка рызыкуюць здароўем, а то і жыццём.Такая работа ў калектыва раённага аддзела ўнутраных спраў, які ўзначальвае палкоўнік міліцыі Аляксандр Ермакоў.

Таксама лепшымі ў сваіх падраздзяленнях па выніках абласнога спаборніцтва сталі група тылавога забеспячэння на чале з Дзмітрыем Чаркасам і штаб РАУС (начальнік Андрэй Шанец). А лепшымі па прафесіі прызнаны начальнік ізалятара часовага ўтрымання Аляксандр Кендыш. Сёння ляхавіцкія міліцыянеры прымаюць заслужаныя ўзнагароды на калегіі ўпраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама.

Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *