У Ляхавічах вызначаны месцы для размяшчэння агітацыйных матэрыялаў
27 студзеня раённы выканаўчы камітэт прыняў рашэнне № 68 “Аб выдзяленні на тэрыторыі ўчасткаў для галасавання месцаў, найбольш наведваемых грамадзянамі, для размяшчэння агітацыйных друкаваных матэрыялаў”.
Для больш поўнага інфармавання насельніцтва пра падрыхтоўку і правядзенне выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў райвыканкам вырашыў дазволіць размяшчэнне перадвыбарных агітацыйных друкаваных матэрыялаў, вырабленых у адпаведнасці з патрабаваннямі Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, на выбарчых участках, у месцах, найбольш наведваемых грамадзянамі, на гарадскіх дошках аб’яў, інфармацыйных стэндах, а таксама ў вітрынах магазінаў, кінатэатраў, на дошках аб’яў адміністрацыйных будынкаў сельвыканкамаў, інфармацыйных стэндах прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў незалежна ад формы ўласнасці па ўзгадненні з іх кіраўнікамі.