Пажаданне ад Куляшова: будзьце здаровымі!

Кампетэнтны намеснік галоўнага ўрача райбальніцы, высокапрафесіянальны тэрапеўт, надзвычай прыемны чалавек, Міхаіл Куляшоў проста не можа не выклікаць сімпатыю. Ён гаворыць нягучна, затое заўсёды па справе. Ён глядзіць у вочы хвораму са шчырай спагадай і суперажываннем, заўсёднай гатоўнасцю дапамагчы. Ён перагортвае стос спецыяльных выданняў з артыкуламі пра навіны медыцыны, ездзіць на курсы, каб засвоіць гэта новае і прымяняць яго на практыцы. Інтэлігентнейшы чалавек, урач, якому немагчыма не верыць, Міхаіл Мікалаевіч з дня ў дзень даказвае высокую вартасць медыка, дарэчы, як і яго жонка, загадчыца аддзялення дзённага стацыянара Кацярына Аляксееўна Куляшова.
Адміністрацыйныя абавязкі намесніка галоўнага ўрача райбальніцы — справа складаная, урачэбныя — тым больш. А ён усё робіць па-мужчынску грунтоўна, да ўсяго падыходзіць аб’ектыўна, з уласцівай яму справядлівасцю. І людзі, якія трапляюць у арбіту стасункаў з Міхаілам Куляшовым, раз і назаўсёды пераконваюцца: цудоўны чалавек, цудоўны ўрач!
Вольга СВЯТЛОВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *