Па саншкале — выдатна

Пад пільным наглядам раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі знаходзяцца ўсе аб’екты раёна. Супрацоўнікі цэнтра садзейнічаюць забеспячэнню санітарна-эпідэмічнага дабрабыту насельніцтва і робяць гэта даволі паспяхова. Апошнія больш за 10 гадоў — пад кіраўніцтвам галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача раёна Віталія Ціханава. Не першы раз калектыў прызнаецца лепшым сярод цэнтраў гігіены і эпідэміялогіі вобласці, якія абслугоўваюць насельніцтва да 60 тысяч чалавек. Работа райЦГіЭ за 2013 год адзначана чарговым дыпломам і кубкам. Вялікая заслуга ў перамозе і Віталія Ціханава – кваліфікаванага ўрача, патрабавальнага кіраўніка, шчыра адданага сваёй справе.

Стаць медыкам ён вырашыў, яшчэ калі вучыўся ў школе. Стартам прафесійнай дзейнасці пасля заканчэння медінстытута стаў Баранавіцкі гарадскі ЦГіЭ, у якім адпрацаваў 2 гады. Калі прапанавалі ўзначаліць падобны цэнтр у Ляхавічах, доўга не вагаўся – гэта выдатная магчымасць рэалізаваць свае веды і здольнасці. Што і робіць.

Віталій Дзмітрыевіч не абмяжоўваецца выкананнем толькі прафесійных абавязкаў. Нераўнадушны, прынцыповы чалавек, ён абраны дэпутатам раённага Савета дэпутатаў.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Віталій Ціханаў і фельчар-лабарант Таццяна Булатая ў лабараторыі райЦГіЭ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *