Наезд са смяротным зыходам у Ляхавіцкім раёне

6 лютага каля 5 гадзін раніцы на 9-м кіламетры аўтадарогі Баранавічы – Ляхавічы быў учынены наезд на жыхара  Лідскага раёна.

Жыхар Клецкага раёна,1973 года нараджэння,  знаходзячыся за рулём асабістага аўтамабіля “Nissan Primera”, учыніў наезд на мужчыну 1964 года нараджэння. Па словах вадзіцеля, ён не зразумеў, адкуль узяўся пешаход і ў якім напрамку рухаўся. Мужчына не быў пазначаны святлоадбівальным элементам. У выніку атрыманых цялесных пашкоджанняў ён памёр на месцы здарэння. Як паказала экспертыза, вадзіцель быў цвярозы.

Узбуджана крымінальная справа па арт. 317 ч.2 КК Рэспублікі Беларусь.

Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі яшчэ раз напамінаюць пра абавязковае абазначэнне святлоадбівальнымі элементамі ў цёмны час удзельнікаў дарожнага руху. Гэты жыццёва неабходны элемент можа засцерагчы ад небяспекі.

Юрый МАЛЕВІЧ,

начальнік АДАІ РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *