Урачыстасці з нагоды 25-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана 15 лютага сабралі воінаў-інтэрнацыяналістаў у Ляхавічах

Афганцы Леанід Грыцкевіч, Анатолій Пабягайла, Мікалай Гацко, Уладзімір Матчэня.

Моцныя духам людзі, каму ў свой час давялося выконваць інтэрнацыянальны доўг, залячылі фізічныя і маральныя раны, і сёння ў страі. Яны працуюць на розных пасадах, у розных галінах народнай гаспадаркі, праяўляюць актыўную грамадзянскую пазіцыю. Сёння ў раёне пражывае 55 воінаў-інтэрнацыяналістаў. Урачыстасці з нагоды 25-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана 15 лютага сабралі іх у райцэнтры. Аддаць даніну павагі землякам, загінуўшым на той чужой вайне, успомніць таварышаў, якія пайшлі з жыцця ў мірны час, сустрэцца з баявымі сябрамі – традыцыя, якая за чвэрць стагоддзя стала абавязковай.

Воіны-інтэрнацыяналісты падчас “круглага стала” ў райваенкамаце не толькі задалі хвалюючыя іх пытанні і агучылі надзённыя праблемы, але і пачулі канкрэтныя прапановы наконт медыцынскага абслугоўвання і санаторнага лячэння. 3 чалавекі выказалі жаданне адпачыць і падлячыцца ў санаторыі.

Больш за 10 гадоў узначальваў раённую арганізацыю ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Васілій Праўлоцкі. Гэту адказную місію ён перадаў Генадзію Лойку.

Урачыстым строем афганцы прайшлі па галоўнай вуліцы райцэнтра да помніка воінам-вызваліцелям. Усклалі вянок, ушанавалі мінутай маўчання памяць землякоў, якіх сёння ўжо няма побач.

Працягам сустрэчы стаў канцэрт у цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, удзел у якім прынялі выхаванцы ўстановы, самадзейны калектыў “Медуніца” Ураджайнінскага СДК, выкладчык школы мастацтваў Жанна Рыжая.

Звяртаючыся да прысутных, намеснік старшыні райвыканкама Святлана Юрлевіч адзначыла, што Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў аб’ядноўвае пакаленні, падкрэслівае важнасць міру і згоды.

Ваенны камісар раёна Аляксей Навіцкі падкрэсліў, што на прыкладзе мужнасці, стойкасці, патрыятызму афганцаў неабходна выхоўваць маладое пакаленне.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Падчас "круглага стала"

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *