Ляхавічы: са святочным днём у лютым абаронцаў сваіх віншавалі салютам

Грамату абласнога савета ГА "Беларускі саюз афіцэраў" Аляксандру Чыжонку ўручае старшыня РА ГА "БСА" Аляксандр Русін (злева направа).)"

Святочны, але працоўны – не пра сёлетні Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. У гэтым годзе дату 23 лютага каляндар “звёў” з нядзеляй. Чым, па-першае, пафарбаваў яе ў чырвоны колер і, па-другое, пасадзейнічаў правя-дзенню афіцыйных урачыстасцяў у апошні працоўны дзень тыдня. У Ляхавічах святочная калона ў складзе кіраўніцтва райвыканкама і райсавета дэпутатаў, прадстаўнікоў працоўных калектываў з духавым аркестрам прайшла да плошчы Перамогі. Да помніка воінам-вызваліцелям былі ўскладзены кветкі – як знак неўміручасці памяці загінуўшых, як падзяка за мір.

Урачыста-лірычны працяг святкавання праходзіў ужо ў гарадскім Доме культуры. Ад імя раённай улады з віншаваннямі звярнуўся намеснік старшыні райвыканкама Уладзімір Дзяжурны. Адбылося ўзнагароджанне абаронцаў – хто ў страі, запасе, адстаўцы.

Не па-лютаўску яркае сонца, здавалася, таксама салютавала ў гонар абаронцаў.

Іван КАВАЛЕНКА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *