Шчупак пад аховай
З 1 сакавіка пачынае дзейнічаць забарона на лоўлю шчупака звычайнага. Аматары рыбнай лоўлі змогуць лавіць шчупака толькі з 1 красавіка.
Нераст гэтага віду рыб пачынаецца адразу пасля таяння лёду і праходзіць на невялікіх глыбінях у прыбярэжнай зоне вадаёмаў, а таксама на поймах рэк і ручаёў, дзе шчупак становіцца безабаронным перад чалавекам. Ганцавіцкая міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету будзе жорстка кантраляваць захаванне ўстаноўленай забароны. Лоўля шчупака ў перыяд з 1 па 31 сакавіка кваліфікуецца як адміністрацыйнае правапарушэнне і цягне накладанне на грамадзяніна штрафу ў памеры ад 10 да 50 базавых велічынь.
Акрамя таго, устаноўленая такса для вызначэння памеру кампенсацыі шкоды, прычыненай навакольнаму асяроддзю фізічнымі і юрыдычнымі асобамі ў выніку незаконнага адабрання або знішчэння шчупака (адна базавая велічыня) у перыяд забароны на яго лоўлю вылічваецца ў трайным памеры і складае 3 базавыя велічыні.
Ганцавіцкая міжраённая інспекцыя заклікае не парушаць устаноўленую забарону, а нераўнадушных да захавання прыродных багаццяў людзей паведамляць пра факты парушэння прыродаахоўнага заканадаўства на ”тэлефон даверу” інспекцыі 8-01646-2-22-42 або тэлефоны Ляхавіцкіх раённага аддзела ўнутраных спраў і раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Сяргей БАБКО,
намеснік начальніка
Ганцавіцкай міжраённай інспекцыі.