Во вторник состоялась встреча руководства Ляховичского района с предпринимателями

Пазіцыяніраваць прадпрымальніцтва як справу дзяржаўнай значнасці не перабор. У самы раз, з улікам, напрыклад, таго, што каля 22 працэнтаў працаздольнага насельніцтва занята ў прадпрымальніцкіх структурах. І яшчэ: кожны чацвёрты бюджэтны рубель фарміруецца ў асяродку вялікага, сярэдняга і малога бізнесу. Лічбы раённыя, якія, аднак, знаходзяцца ў падабенстве ці сугучнасці з іншымі рэгіёнамі краіны. Так што, прыватную справу ў самы раз назваць дзяржаўнай.

У тым ліку і такое “пасланне” чыталася ў ходзе нядаўняй сустрэчы кіраўніцтва раёна з прадпрымальнікамі Ляхавіччыны. Пачынаючы гутарку, старшыня райвыканкама Вячаслаў Сельмановіч выказаў пажаданне пабудаваць сустрэчу ў форме дыялогу. Пагаварыць і пачуць адзін аднаго, выслухаць прапановы і праблемы, якія хвалююць. І ў выпадку, калі гэта праблемы “раённага ўзроўню” – паспрабаваць знайсці іх рашэнне.

Куратар эканамічнага блока пытанняў, намеснік старшыні райвыканкама Уладзімір Дзяжурны выступіў з інфармацыяй аб развіцці прадпрымальніцтва ў рэгіёне: колькі, чым, у якіх напрамках, наколькі дынамічна і вынікова працуе прыватны сектар Ляхавіччыны. Нагадаў пра палёгкі ў крэдытаванні бізнесу, пазыкі беспрацоўным для наладжвання сваёй справы, наяўнасць у горадзе і сельскай мясцовасці аб’ектаў нерухомасці і зямельных участкаў, якія не выкарыстоўваюцца ці выкарыстоўваюцца неэфектыўна і могуць уяўляць цікавасць для прадпрымальнікаў. Напрыклад, у розных месцах горада вызначаны 4 участкі для арганізацыі ахоўных аўтамабільных стаянак. Улічваючы адсутнасць у Ляхавічах такога кшталту парковак, справа ўспрымаецца дастаткова прывабным капіталаўкладаннем, значных першачарговых інвестыцый будаўніцтва платнай стаянкі не патрабуе.

На ”дошцы гонару” прадпрымальніцкіх структур, як прагучала ў выступленні, варты быць аўтацэнтр “Вікторыя”, гандлёвы дом “Уладзімір”, прадпрыемствы “Трансэлектракамплект”, “Інтэрлак”, “Металапластмас”, “Ляхавічыдрэў”, “Ібіра”, фермерскія гаспадаркі “Даманскае”, “Улазавічы” і іншыя.

Асаблівай запатрабаванасцю ў ляхавіцкіх прадпрымальнікаў карыстаецца рознічны гандаль. У гэтым мы не арыгінальныя. У меншай ступені – аказанне рознага кшталту сэрвісных паслуг, дрэваапрацоўка. І зусім ужо сціпла раённы бізнес прадстаўлены ў галіне прамысловай вытворчасці, агратурызме, прыдарожным сэрвісе. Калі пад апошнім не мець на ўвазе некалькі па-спартанску абсталяваных месцаў адпачынку, апошні на тэрыторыі раёна практычна адсутнічае. Невырашальнай задачай стане і жаданне любога з гараджан-аўтаўладальнікаў прывесці ў чысціню сваю машыну – цывілізавана, ва ўмовах абсталяванай аўтамыйкі.

Не ведамаснай, куды аўтааматару ўваход забаронены, а грамадскадаступнай, за разумную цану, з комплексам паслуг. “Чым не ідэя для прыватнай ініцыятывы?” — гучала у ходзе сустрэчы кіраўніцтва раёна з прадпрымальнікамі.

Як і тэма аўтарамонту. Вячаслаў Сельмановіч лічыць, што рамонт машын ва ўмовах аўтагаражных масіваў ці кааператываў (нярэдка нелегальны, без абавязкаў перад заказчыкам і гарантыі якасці) паступова, але хутка будзе знікаць. Час, і не толькі, прымусіць гаражных рамонтнікаў “падняць” свой бізнес на іншы ўзровень. Раёну ёсць што прапанаваць ім у падмогу і ў развіццё бізнесу. Ёсць, як было адзначана ў ходзе сустрэчы, у раёне памяшканні рознай ступені захаванасці і прыстасаванасці, якія маглі б стаць базай для арганізацыі прыватных аўтасэрвісаў. Схема вядомая: набыць, прычым, часта на льготных умовах, аснасціць-зарэгістравацца і працаваць на законных умовах.

Не хапае, па меркаванні старшыні райвыканкама, на-шым прыватным гандлёвым і не толькі прадпрыемствам арыгінальнай, з густам выкананай рэкламы. Якая б клікала-запрашала і пры гэтым упрыгожвала аб’ект і наваколле ў цэлым.

Іван КАВАЛЕНКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *