Адшукваецца злачынца
27 лютага ў магазіне вёскі Ганчары было ўчынена разбойнае нападзенне. 34-гадовы мужчына, які зайшоў каля 12.50 у магазін, пачаў закупляць прадукты. Калі справа падышла да аплаты ў памеры 130 тысяч рублёў, ён пачаў збіваць прадаўшчыцу, пасля чаго змесца здарэння ўцёк, прыхапіўшы грошы і прадукты. Пацярпелая дастаўлена ў райбальніцу з цялеснымі пашкоджаннямі. Ляхавіцкім РАСК узбуджана крымінальная справа.
Віталій ЛАБАНАЎ,
начальнік Ляхавіцкага РАСК.
Ляхавіцкім РАУС за ўчыненне цяжкага злачынства адшукваецца Рудовіч Мікалай Фёдаравіч, 18.12.1979 г. н., жыхар г. Ганцавічы. Яго прыкметы: на выгляд 30-35 гадоў, сярэдняга росту, сярэдняга целаскладу, твар авальны, на галаве лысіна, валасы з сівізной, не голены.
Быў апрануты ў кароткую куртку чорнага колеру, штаны “камуфляж”, на галаве вязаная шапачка
чорнага колеру. Пры сабе можа мець поліэтыленавы пакет чорнага колеру з прадуктамі харчавання.
Просьба да грамадзян, якім што-небудзь вядома пра месцазнаходжанне адшукваемага, паведаміць па тэл. 102 або па наступных нумарах: 2-48-37,
2-12-02, 029-827-44-66 (МТС),
029-687-89-86 (Велком).
Ананімнасць гарантуецца.
P.S. Злачынца знойдзены і затрыманы.