Самы цёплы дзень у сакавіку

Уявіць каляндар без гэтага свята нельга. І нават калі б яго – такога заўсёды цёплага і сонечна-пяшчотнага, незалежна ад надвор’я – не існавала, яго трэба было б прыдумаць. Як яшчэ адну нагоду прызнавацца любімым жанчынам у сваіх пачуццях, дарыць кветкі і ўслаўляць іх прыгажосць. Як законную падставу для кожнай з мілых дам хоць аднойчы ў год адчуць сябе сапраўднай поўнаўладнай каралевай. Як кіраўніцтва да дзеяння для абсалютнай большасці мужчын – самому вымыць посуд, прыгатаваць для сваёй “палавінкі” каву з бутэрбродам, купіць кветкі, а да гэтага яшчэ некалькі дзён ламаць галаву над падарункам…

Ляхавічанка Ганна Кудзіновіч і яе двухгадовая дачушка Віка таксама з нецярпеннем чакаюць свята, калі любімы муж і самы лепшы тата выканае ўсе пажаданні сваіх дарагіх дзяўчынак.

Са святам, мілыя зямлячкі! І няхай вашым днём будзе не толькі 8 сакавіка.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *