В Ляховичском районе стартовала посевная

«Вясна-сяўба-хлебароб».

Пачалося! Зноў насенне кладзецца ў зямлю, каб прарасці важкім коласам, каб на стале аказаўся бохан хлеба, выпечанага з зерня новага ўраджаю.

На гэты раз першымі ў раёне выйшлі на палі сейбіты СВК “Востраў-Агра”, да якіх далучыўся СВК “Шлях новы”, ЗАТ “Белпрампрыбор”, ААТ “Ляхавіцкі райаграсэрвіс”. Галоўны аграном райсельгасхарчу Мікалай Каплыноў патлумачыў: чым большы вегетатыўны перыяд у расліны, тым большы будзе ўраджай. І калі сельгаспрадпрыемствы не ўпусцяць дадзеную прыродай магчымасць раней пачаць сяўбу, то атрымаюць шанц на важкі колас. Як зазначыў галоўны аграном, сёлета ў глебе ўтрымліваецца мала вільгаці, таму ранняя сяўба якраз забяспечыць прарастанне зерня.

Да пачатку пасяўной кампаніі гатовы ўсе гаспадаркі, праўда з нека-торымі папраўкамі. У тых сельгас-прадпрыемствах, якія не могуць узяць грашовыя крэдыты ў банках (СВК “Ліпнянка”, “Востраў-Агра”, Тальмінавічы”, ААТ “Ляхавіцкі райаграсэрвіс”) могуць узнікнуць праблемы з палівам. Ёсць і такія, дзе адчуваецца недахоп кадраў механізатараў, асабліва для работы на энерганасычаных трактарах, за якімі павінны замацоўвацца па два чалавека. Рабочы дзень трэба пачынаць як мага раней, рацыянальна выкарыстоўваць спрыяльны для працы час: акрамя сяўбы рыхтаваць глебу, праводзіць падкормку азімых культур, уносіць угнаенні, падсяваць травы і рамантаваць пашу. Неабходна звярнуць увагу на пасевы рапсу, на якіх пачынаюць засяляцца шкоднікі – спецыяльная апрацоўка будзе спрыяць ураджайнасці.

Спрыяльны час для пасяўной наступіў і яго трэба выкарыстаць спаўна. Вясновыя старанні аддзячаць хлебароба.

Аліна ЛАПІЧ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *