Сумленне – лепшы кантралёр скорасці


Перавышэнне скорасных рэжымаў – асноўная прычына дарожна-транспартных здарэнняў. Таму кантролю за захаваннем вадзіцелямі дазволенай скорасці падчас месячніка будзе надавацца асаблівая ўвага. На ўзбраенні інспектараў ДАІ маюцца прыборы фотавідэафіксацыі “Візір”, якія будуць актыўна выкарыстоўвацца.
Нагадваем, што артыкул 18.13 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь прадугледжвае наступнае пакаранне пры перавышэнні скорасці руху: ад 10 да 20 км у гадзіну – папярэджанне ці накладанне штрафу ў памеры да 1 базавай велічыні; ад 20 да 30 км/г – штраф ад 1 да 2 БВ; на 30 і больш км/г – ад 2 да 10 БВ. Калі ж вадзіцель двойчы на працягу года ўчыніў падобнае правапарушэнне, яго чакае штраф ад 4 да 15 БВ ці пазбаўленне права кіравання транспартнымі сродкамі на тэрмін да году.
Дарэчы, падчас акцыі не застануцца без увагі ДАІ пешаходы, возчыкі грузавога транспарту, веласіпедысты. Не забывайце ў цёмны час сутак карыстацца святлоадбівальнымі элементамі і памятайце: правілы дарожнага руху існуюць для таго, каб іх выконваць.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *