Галоўны закон краіны
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!
Роўна 20 гадоў прайшло з таго дня, калі быў прыняты Асноўны Закон суверэннай Беларусі. Канстытуцыя стала надзейным падмуркам для абнаўлення нашай краіны, дынамічнага эканамічнага развіцця, умацавання яе аўтарытэту на міжнароднай арэне.
Мы па праву ганарымся сваёй Канстытуцыяй, якая грунтуецца на лепшых традыцыях і дасягненнях нацыянальнага заканадаўства і адпавядае самым высокім міжнародным стандартам.
Шлях да працвітання Беларусі – толькі праз беражлівае стаўленне да замацаваных у Канстытуцыі каштоўнасцей, правоў і свабод, захаванне гістарычных і культурных традыцый беларускага народа.
Няхай Дзень Канстытуцыі будзе для ўсіх нас днём гонару за сваю Айчыну.
Жадаем усім жыхарам раёна моцнага здароўя, аптымізму, міру, спакою, поспехаў у працы на карысць роднага краю і ўсёй Беларусі.
РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ