Бяда сваімі рукамі

З надыходам вясны традыцыйна пачашчаюцца выпадкі выпальвання сухой расліннасці. Ужо сёлета на тэрыторыі нашага раёна зарэгістравана 16 такіх фактаў. Нярэдкія выпадкі, калі выпальванне травы выходзіць з-пад кантролю і стварае яўную пагрозу для размешчаных побач будынкаў, лясных масіваў і тарфянікаў. Днямі на тэлефон 101 звярнулася жанчына з Залужжа, якая паведаміла, што ў вёсцы гарыць сухая трава, і агонь хутка перакінецца на яе хату. Пажарныя ўтаймавалі агонь і прадухілілі магчымую трагедыю, а вакол дома засталіся чорныя плямы.

Жудасную карціну можна было ўбачыць і ў вёсцы Новыя Буды: з поля ў бок вёскі наступала вогненная лавіна, моцны вецер гнаў агонь на жылыя дамы і гаспадарчыя пабудовы. Са стыхіяй змагаліся падраздзяленні Ляхавіцкага і Ганцавіцкага РАНС. Агонь знішчыў каля 2 гектараў травы. Пажарная служба выязджала на ліквідацыю палаў у вёскі Мыслабаж і Свяціца. Прыйшлося прыкласці нямала намаганняў, каб полымя не перакінулася на жылыя будынкі.

Выратавальнікі яшчэ раз нагадваюць, што выпальванне сухой расліннасці і пажніўных рэшткаў забаронена, а за парушэнне гэтай забароны прадугледжаны штраф у памеры ад 10 да 40 базавых велічынь. Штраф да 12 БВ можна атрымаць за распальванне вогнішча ў забароненых месцах.

Каб папярэдзіць бяду, трэба выконваць элементарныя правілы пажарнай бяспекі: утрымліваць у чысціні тэрыторыі грамадскіх і вытворчых аб’ектаў, не разводзіць вогнішчы паблізу будынкаў і збудаванняў, не кідаць на зямлю непатушаныя цыгарэты, запалкі, падпаленыя прадметы. Спальваць смецце дазваляецца пры пастаянным кантролі ў бязветранае надвор’е на адлегласці не менш за 15 метраў ад будынкаў, пры гэтым месца для вогнішча неабходна абкапаць.

Не стварайце бяду сваімі рукамі.

Ірына ТУКАЙ, спецыяліст РАНС.

Фота РАНС,  г.Ляхавічы.

One thought on “Бяда сваімі рукамі

  • 19/03/2014 в 15:25
    Permalink

    Согласен. Своими руками человек зовёт беду.Пока гром не грянет- крестьянин не перекрестится. Каждый думает, что его проблема не коснётся. Так же как рыбаки. Несмотря на то, что сводки пестрят утонувшими и молодыми людьми, и пенсионерами, всё равно до последнего сидят с удочками.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *