ПАВАЖАНЫЯ ВЫБАРШЧЫКІ!

Мы, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, звяртаемся да вас напярэдадні выбараў у мясцовыя органы ўлады з заклікам знайсці магчымасць і прыйсці ў дзень выбараў на выбарчыя ўчасткі, а хто не зможа выкарыстаць прадастаўленую магчымасць – прагаласаваць датэрмінова або падаць заяўку для галасавання ў дзень выбараў на даму.

Ад таго, хто будзе абраны ў склад мясцовых Саветаў дэпу-татаў, у многім залежыць, як будуць вырашацца ўсе нашы паўсядзённыя справы, а, значыць, і ў цэлым ацэньвацца работа органаў улады нашай маладой суверэннай Рэспублікі Беларусь. Каму, як не нам, франтавікам, ведаць, што значыць згуртаванасць і мэтанакіраванасць у рашэнні любой, нават самай складанай задачы.

Таму просім вас выканаць ваш грамадзянскі абавязак, прыйсці на выбарчыя ўчасткі і прагаласаваць за стабільнасць, бяспеку, за надзейную будучыню нашых дзяцей і ўнукаў.

А. Н. КОТ, старшыня камітэта

ветэранаў вайны абласнога савета ветэранаў.

Н. І. САКАЛОЎ, старшыня Брэсцкага

гарадскога камітэта ветэранаў вайны гарадскога савета ветэранаў, абаронца блакаднага Ленінграда.

Н. Я. ІЗВАЛАВА, удзельніца Сталінградскай бітвы,

член абласнога савета ветэранаў.

С. Е. ЛАПА, удзельнік абароны Масквы, ганаровы

старшыня Драгічынскага раённага савета ветэранаў.

І. Г. МАКЛЮК, генерал-маёр у адстаўцы,

ветэран Вялікай Айчыннай вайны.

ПАВАЖАНЫЯ ЖЫХАРЫ БРЭСТЧЫНЫ!

ДАРАГІЯ СЯБРЫ!

23 сакавіка 2014 года адбудуцца выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў – падзея важная і значная для грамадзян нашай краіны.

Праз некалькі дзён нам трэба зрабіць выбар. Іменна таму, што ў нас з вамі ёсць выбар, мы і звяртаемся да членаў прафсаюзаў і іх сем’яў, да кожнага працаўніка вобласці, студэнта і пенсіянера.

У чалавека прыродай закладзена імкнуцца да стабільнасці, працвітання і дабрабыту, дзейнічаць на перспектыву, будаваць планы, верыць і спадзявацца на лепшае. І, адпаведна, кожны з нас разумее, што ад нашай актыўнасці залежыць тое, якім будзе будучыня ў кожнага з нас і ў краіне ў цэлым. Кожны з нас адказны за сацыяльна-эканамічнае, духоўнае, культурнае развіццё нашага грамадства, нашай дзяржавы. У нашых сілах і магчымасцях змяніць у лепшы бок многія аспекты жыццядзейнасці, павысіць дабрабыт, вырашыць іншыя пытанні і праблемы. А для гэтага неабходна ўсім нам праявіць грамадзянскую пазіцыю, знайсці час наведаць выбарчыя ўчасткі і зрабіць асэнсаваны выбар.

Мы заклікаем вас прыйсці на выбарчыя ўчасткі і аддаць свае галасы за ініцыятыўных, адукаваных, мыслячых кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў, якім вы давяраеце, якіх ведаеце па іх справах і ўчынках, якія сваёй працай і грамадзянскай пазіцыяй даказалі неабыякавасць да лёсу краіны і грамадства, тым самым вы выбіраеце правільны шлях далейшага развіцця вобласці і нашай любімай Беларусі!

Н. БАСАЛАЙ, старшыня абласнога аб’яднання прафсаюзаў.

І. БАХМУЦКАВА, старшыня абкама

прафсаюза работнікаў лёгкай прамысловасці.

І. ВАСІЛЬКОВІЧ, старшыня абкама

прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці

і камунальна-бытавых прадпрыемстваў.

А. ГАРШЧАРУК, старшыня абкама

прафсаюза работнікаў аховы здароўя.

А. КІСЯЛЁЎ, старшыня абкама

прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў.

С. КАВЕЛЬСКАЯ, старшыня абкама

прафсаюза работнікаў гандлю.

Г. КРЫНЕЦ, старшыня абкама прафсаюза работнікаў культуры.

Э. МІКУЦ, старшыня абкама прафсаюза работнікаў

розных форм прадпрымальніцтва “Садружнасць”.

С. СІРАЧ, старшыня абкама прафсаюза работнікаў будаўніцтва і прамбудматэрыялаў.

В. ТАРАСЕВІЧ, старшыня абкама

прафсаюза работнікаў спажыўкааперацыі.

С. ЦЯЦЕРЫН, старшыня абкама прафсаюза работнікаў энергетыкі, электратэхнічнай і паліўнай прамысловасці.

А. ФЛАРЫЯНОВІЧ, старшыня абкама

прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.

В. ХАРЫТАНОВІЧ, старшыня абкама прафсаюза

адукацыі і навукі.

О. ШАМЯКОВА, старшыня абкама прафсаюза работнікаў лесу.

Г. ШЫПУНОВА, старшыня Савета старшыняў камітэтаў прафсаюза банкаўскіх і фінансавых работнікаў.

Дарагія землякі!

23 сакавіка 2014 года ў краіне пройдуць выбары дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў ХХVІІ склікання.

Паўсядзённае жыццё людзей сканцэнтравана на месцах, іх настрой, радасці і праблемы залежаць ад таго, наколькі эфектыўна функцыянуюць органы мясцовага кіравання і самакіравання.

Мясцовыя Саветы дэпутатаў не на словах, а на справе рэалізуюць канстытуцыйны прынцып “улада належыць народу”. Яны ўносяць значны ўклад у паступовае развіццё грамадства, у рашэнне злабадзённых задач, якія стаяць перад кожным населеным пунктам.

Ад жыццёвай пазіцыі кожнага выбаршчыка залежыць будучыня не толькі асабіста яго, яго сям’і, але і ўсёй краіны. Наш выбар акажа ўплыў на тое, у якой краіне мы будзем жыць.

Асэнсоўваючы ўсю паўнату адказнасці за сённяшні дзень і будучыню нашай краіны, мы, прадстаўнікі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз афіцэраў”, звяртаемся да ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, ветэранаў Узброеных Сіл, воінаў-інтэрнацыяналістаў, працоўных калектываў прадпрыемстваў і ўстаноў, усіх выбаршчыкаў Брэстчыны і заклікаем вас прыйсці 23 са-кавіка на выбарчыя ўчасткі і прагаласаваць за стабільнасць і працвітанне нашага грамадства, за ўпэўненасць у заўтрашнім дні, за будучыню нашай Айчыны.

Прэзідыум абласнога Савета

ГА “Беларускі саюз афіцэраў”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *