Ляховичи:»Неделя леса-2014″ будет посвящена 70 -летию освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

З 5 красавіка ў рэспубліцы восьмы раз па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі стартуе добраахвотная акцыя “Тыдзень лесу”. Сёлета яна прысвечана 70-годдзю вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў.

Па словах намесніка дырэктара лясгаса па ідэалагічнай рабоце Наталлі Адаменка, па традыцыі ўнесці свой уклад у справу добраўпарадкавання ляснога фонду і ачысткі яго ад смецця, пасадзіць лясныя культуры, паўдзельнічаць у закладцы алеяў, сквераў можа любы жадаючы. На тэрыторыі шасці лясніцтваў раёна вызначаны аб’екты, кожны з якіх прысвечаны партызанскаму руху на Ляхавіччыне, землякам, воінам-вызваліцелям, якія набліжалі доўгачаканы Дзень Перамогі. Так, у Крывошынскім лясніцтве пасадзяць елкі і сосны ў гонар  героя Савецкага Саюза, ураджэнца вёскі Крывошын Гаўрыіла  Здановіча.

Падчас тыдня лесу плануецца ахапіць увагай больш за 17 гектараў тэрыторыі лясніцтваў.

Жадаючыя памножыць лясныя багацці, неабыякавыя да стану нашых лясоў, могуць звяртацца ў лясгас для ўдзелу ў акцыі.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.

One thought on “Ляховичи:»Неделя леса-2014″ будет посвящена 70 -летию освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

  • 30/03/2014 в 23:08
    Permalink

    Как говорится, всем миром увеличим количество лесных насаждений. Земляки, не оставайтесь равнодушными, присоединяйтесь!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *