Школы павінны быць адрамантаванымі, бяспечнымі і ўтульнымі


На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці разгледжаны вынікі праверкі эфектыўнага і мэтавага расходавання сродкаў, якія выдзяляюцца з мясцовых бюджэтаў Брэсцкай вобласці на рэканструкцыю, капітальны і бягучы рамонты аб’ектаў устаноў адукацыі.
Калегіяй адзначана, што бюджэтныя асігнаванні, што выдзяляюцца на гэтыя мэты, не дазваляюць своечасова і ў поўным аб’ёме выконваць неабходныя мерапрыемствы. Па прычыне недастатковага бюджэтнага фінансавання па стану на 1.01.2010 г. не былі завершаны ўсе неабходныя работы на 33 аб’ектах устаноў адукацыі, якія добра-ўпарадкоўваюцца ў аграгарадках, уведзеных у 2007—2009 гадах.
Недастатковае і фінансаванне мерапрыемстваў Праграмы рамонту і мадэрнізацыі будынкаў і збудаванняў устаноў адукацыі, падначаленых дзяржаўным органам кіравання адукацыяй, на 2008—2010 гады. Так, пры заяўленай у 94,9 млрд. руб. патрэбнасці план фінансавання на 2010 год складае ўсяго 21,5 млрд. руб., або 46,7 працэнта ад даведзенага праграмай аб’ёму. У шэрагу рэгіёнаў вобласці сродкі на рэалізацыю ўказанай праграмы з мясцовых бюджэтаў наогул не накіроўваліся.
У той жа час ва ўмовах абмежаванасці бюджэтных сродкаў, прадугледжаных на правядзенне рэканструкцыі, капітальнага і бягучага рамонтаў, часта выдзеленыя асігнаванні расходуюцца неабгрунтавана, а таксама на аплату работ, выкананых няякасна і з парушэннямі заканадаўства ў галіне будаўніцтва. Пры гэтым арганізацыі, якія ажыццяўляюць тэхнічны нагляд, не належным чынам выконваюць свае функцыі па кантролі за выкананнем патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў і праектнай дакументацыі.
Прымаемыя меры па падтрымцы аб’ектаў, падначаленых установам адукацыі, у належным тэхнічным стане недастатковыя. Значная частка будынкаў знаходзіцца ў нездавальняючым санітарным, супрацьпажарным стане, мае патрэбу ў правядзенні капіталь-нага рамонту і рэканструкцыі.
Наяўнасць гэтай праблемы пацвяр-джаецца шматлікімі зваротамі грамадзян па пытаннях нездавальняючага стану будынкаў школ і дзіцячых садоў, непрыняцця належных мер для своечасовага завяршэння рамонтна-будаўнічых работ.
Акрамя таго, паступаюць звароты грамадзян, якія датычацца мэтавага і эфектыўнага расходавання спонсарскай дапамогі, што аказваецца бацькамі вучняў для ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі, а таксама якія прад’яўляюцца з боку адміністрацый гэтых устаноў ва ультыматыўнай форме патрабаванняў па аказанні такой дапамогі.
У ходзе праверак Камітэтам дзяржкантролю вобласці ўстаноўлены завышэнні кошту работ на агульную суму 139,8 млн. руб., нямэтавае выкарыстанне бюджэтных сродкаў у суме 27,6 млн. руб., да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 5 юрыдычных і 13 службовых асоб з накладаннем штрафаў на суму 133,0 млн. руб. і 6,9 млн. руб, адпаведна, адноўлены ў бюджэт 60,4 млн. руб., пастаўлены на ўлік і даацэнены аб’екты асноўных сродкаў агульным коштам 2870,7 млн. руб., да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнуты 21 чалавек, у тым ліку адзін вызвалены ад займаемай пасады.
Калегіяй выканана пастанова, якая прадпісвае прыняцце мер па ўхіленні выяўленых недахопаў і парушэнняў і прыцягненні вінаватых службовых асоб да адказнасці.
Камітэт дзяржкантролю
Брэсцкай вобласці.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *