Ляхавіцкі камунгас – самы добраўпарадкаваны
Абноўленая рэканструяваная гасцініца, адрамантаваны адміністрацыйны будынак камунгаса, добраўпарадкаваныя і з густам аформленыя ведамасныя тэрыторыі плюс да ўсяго пастаянны парадак на вуліцах горада – візітоўка КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ». І ўзнагарода за гэта – не толькі станоўчыя водгукі і ўдзячнасць ляхавічан і гасцей райцэнтра. Заслугі мясцовага камунгаса ў навядзенні парадку адзначылі на абласным узроўні. Ганаровай граматай Брэсцкага абласнога ўнітарнага прадпрыемства «Упраўленне ЖКГ» за высокія паказчыкі, дасягнутыя ў ходзе галіновага агляду-конкурсу санітарнага стану і добраўпарадкавання ў 2013 годзе сярод прадпрыемстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркі Брэстчыны, узнагароджана КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ», якое заняло ў конкурсе 2-е месца.
Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.