В Ляховичском районе в 2014 году не зарегистрировано аварий с участием мотоциклистов

Двум колам патрэбна яшчэ і галава.

З наступленнем вясны традыцыйна актывізуюцца матацыклісты. І, адпаведна, павялічваецца колькасць ДТЗ з іх удзелам. Сёлета аварый з удзелам матацыклаў у нашым раёне не зарэгістравана. Каб такая сітуацыя захавалася, з 31 сакавіка па 10 красавіка праводзяцца мэтавыя прафілактычныя мерапрыемствы.

Матацыкл – тэхніка скорасная, але малаўстойлівая. Прычым і вадзіцель, і пасажыр практычна не абаронены, што шматразова павялічвае цяжар наступстваў пры ДТЗ. Статыстыка сцвярджае, што ў 70 працэнтах аварый вінаваты самі матацыклісты, якія перавышаюць скорасныя рэжымы, кіруюць тэхнікай без навыкаў ваджэння і адпаведнага вадзіцельскага пасведчання, садзяцца за руль няспраўнага ці пераабсталяванага матацыкла, здараецца, яшчэ і нецвярозыя. Многія забываюцца, што выкарыстанне моташлема напалову змяншае колькасць цяжкіх і смяротных траўмаў. Дарэчы, гэтая тэхніка павінна быць абавязкова зарэгістравана.

Варта нагадаць, што кіраванне матацыклам без пасведчання на кіраванне транспартным сродкам катэгорыі “А” (як і перадача кіравання такой асобе) не толькі небяспечныя, але могуць стаць даволі затратнымі: штаф за такое парушэнне складае ад 5 да 20 базавых велічынь, а за паўторнае на працягу года – ад 20 да 50 БВ.

Юрый МАЛЕВІЧ,

начальнік АДАІ.

2 thoughts on “В Ляховичском районе в 2014 году не зарегистрировано аварий с участием мотоциклистов

  • 09/04/2014 в 21:20
    Permalink

    Зато от рёва мотоциклов порой голова идёт кругов. Для мотоциклистов положительные эмоции и адреналин, а для окружающих одни проблемы.

  • 11/04/2014 в 12:21
    Permalink

    это точно, на Южакова едут, а рев на Интернациональной стоит ))))

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *