По итогам работы Брестоблсоюзпечати за прошлый год Ляховичское отделение стало лидером
Чатыры кіёскі Брэстаблсаюздруку, якія размясціліся ў самых густанаселеных мікрараёнах горада і адзін у райбальніцы штодзень прапануюць свежыя газеты і часопісы, кніжныя навінкі, а таксама канцылярскія прыналежнасці і многае іншае. Як расказала начальнік раённага аддзялення Брэстаблсаюздруку Святлана Саладуха, гэтыя гандлёвыя кропкі карыстаюцца папулярнасцю і ў жыхароў, і ў гасцей горада. Ляхавічан вызначае цікавасць да прэсы. Рост рэалізацыі перыёдыкі за мінулы год у супастаўных цэнах перавысіў 152 працэнты, на кожную тысячу чалавек прададзена па 86 экзэмпляраў перыядычных выданняў (па вобласці – 49). Кіёскі павялічваюць агульны тавараабарот, шмат тавараў рэалізуюць па безнаяўным разліку.
Па выніках работы Брэстаблсаюздруку за мінулы год Ляхавіцкае аддзяленне стала лідарам. Калектыву ўручаны дыплом першай ступені і каштоўны падарунак. Як зазначыла Святлана Саладуха, сёлета раённае аддзяленне мае намер далей удасканальваць сваю работу.
Аліна ЛАПІЧ.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.