Майстар-клас ад востраўскіх медыкаў

Падведзены вынік абласнога агляду-конкурсу ўстаноў аховы здароўя па павышэнні якасці і культуры медыцынскага абслугоўвання насельніцтва за мінулы год. Сярод фельчарска-акушэрскіх пунктаў Востраўскі ФАП заняў трэцяе месца. Па словах намесніка галоўнага ўрача ЦРБ Міхаіла Куляшова, пры вызначэнні пераможцаў улічваліся ўзровень кваліфікацыі кадраў, фінансава-гаспадарчая дзейнасць, прафілактычная і прышчэпачная работа на тэрыторыі абслугоўвання, укараненне новых метадаў дыягностыкі і лячэння, эфектыўнасць выкарыстання матэрыяльных рэсурсаў аховы здароўя і шэраг іншых крытэрыяў.

Нядаўна адрамантаванае памяшканне ФАПа размяшчаецца на першым паверсе будынка сельвыканкама. На працягу 8 гадоў узначальвае “бронзавага” прызёра фельчар вышэйшай катэгорыі Таццяна Аніскевіч, чый вопыт работы ў медустановах вось ужо 2 дзесяцігоддзі. ФАП прыпісаны да Тухавіцкай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі. Зона яго абслугоўвання — 8 населеных пунктаў, школа, дзіцячы сад. Мясцовыя медыкі сочаць за здароўем работнікаў СВК “Востраў-Агра” і ЗТАА “БелДан”.

Падрабязны рэпартаж з Востраўскага ФАПа — у адным з бліжэйшых нумароў “ЛВ”.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.

One thought on “Майстар-клас ад востраўскіх медыкаў

  • 10/04/2014 в 09:15
    Permalink

    Молодцы, коллеги. Очень рады!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *