Аўтамабіль супраць воза
6 красавіка каля 12.20 недалёка ад аграгарадка Востраў па віне жыхаркі вёскі Тухавічы здарылася ДТЗ. Жанчына 1990 года нараджэння, знаходзячыся за рулём уласнага аўтамабіля, не пераканалася ў бяспецы выконваемага манеўру, не справілася з кіраваннем і дапусціла сутыкненне з гужавой павозкай, якая рухалася ў спадарожным напрамку. У выніку ДТЗ жыхар вёскі Заполле 1954 года нараджэння, які кіраваў гужавой павозкай, з цялеснымі пашкоджаннямі дастаўлены на лячэнне ў ЦРБ.
Як паказала экспертыза, вадзіцель аўто быў цвярозы. РАУС праводзіцца праверка. Па словах начальніка АДАІ Юрыя Малевіча, жанчына атрымала пасведчанне на права кіравання транспартным сродкам 1,5 месяца таму.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота з сайта http://briansk.ru/incidents/gu
Не удивлён. Женщины больше мужчин подвержены эмоциям и порой излишне самоуверенны. А маленький водительский стаж как дополнение к беспечности. Хотя всё сказанное моно сказать и про мужчин