Гумар, што дапамагае паверыць у сябе
Творчасць для людзей з інваліднасцю з’яўляецца арыенцірам, які дапамагае паверыць у сябе. Стала добрай традыцыяй праводзіць сумесныя сустрэчы і мерапрыемствы, якія збіраюць сяброў з аддзяленняў дзённага знаходжання для інвалідаў суседніх раёнаў.
10 красавіка ў актавай зале Ляхавіцкай ЦРБ праходзіла конкурсна-гульневая праграма “Красавіцкая юмарына”. У ёй, акрамя гаспадароў, удзельнічалі прадстаўнікі аддзяленняў дзённага знаходжання для інвалідаў гарадоў Ганцавічы, Баранавічы і пасёлка Жамчужны Баранавіцкага раёна.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў сустрэчы звярнулася начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Дзіяна Трысцень.
Госці мерапрыемства і гаспадары прымалі актыўны ўдзел у гульнях, конкурсах і юмарыстычнай праграме, дэманстравалі майстар-клас па сцэнічным мастацтве. Музычныя нумары былі падрыхтаваны навучэнцамі-валанцёрамі СШ № 2 г. Ляхавічы.
Дырэктар ТЦСАН Галіна Пішч уручыла гасцям сувеніры з пажаданнямі творчых поспехаў.
Арганізатары і ўдзельнікі сустрэчы ўдзячны спонсару мерапрыемства – ТАА “Трансэлектракамплект”.
Жанна ПРЫВОЛЬНЕВА,
спецыяліст па сацыяльнай