Агонь не пакінуў шанцаў

43 мінуты апоўначы 19 красавіка ў цэнтр аператыўнага кіравання РАНС паступіла паведамленне пра пажар у вёсцы Улазавічы. Літаральна праз некалькі мінут на месца здарэння прыбыло аддзяленне ПАВП № 12 в. Падлессе. Дом быў ахоплены агнём знутры. Калі выратавальнікі ўвайшлі ў яго, знайшлі гаспадыню-пенсіянерку і двух яе сыноў нежывымі. Жанчына 1946 года нараджэння да пенсіі працавала ў мясцовым СВК, тут жа рабіў электразваршчыкам і адзін з яе сыноў, другі перабіваўся часовымі заробкамі. Домаўладанне ўтрымлівалася ў належным стане. Па папярэдніх даных, прычынай пажару магло стаць неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.

А ў панядзелак у райцэнтры было зарэгістравана ўзгаранне гаспадарчай пабудовы. Сітуацыя ўскладнялася з-за пагрозы ўзгарання суседніх будынкаў. Прычына пажару высвятляецца.

Валерый РАВІНСКІ,

начальнік РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *