Сувязь гарантавана. У суквецці майскіх святаў знайшлося месца і прафесійным
У суквецці майскіх святаў знайшлося месца і прафесійным, сярод якіх два асабліва блізкія “ЛВ”: Дзень друку (5 мая) і Дзень работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі (7 мая). Гэта і дзякуючы ім, работнікам вузла паштовай сувязі, аддзялення “Брэстаблсаюздруку” і філіяла № 1 ААТ “Чырвоная зорка”, шматлікія прыхільнікі друкаванага слова маюць магчымасць своечасова знаёміцца з навінамі з жыцця раёна, краіны, свету, іншай цікавай і карыснай інфармацыяй на старонках раёнкі. Падрыхтаваць да выпуску газеты нумар — частка справы. Тыраж яшчэ трэба аддрукаваць, рассартаваць і даставіць падпісчыкам. Вось і атрымліваецца, што разам мы робім адну справу, канчатковы вынік якой – свежы нумар любімай газеты ў руках чытача.
Свае для “веснікаўцаў” і работнікі раённага вузла электрычнай сувязі. Больш як 4 тысячы радыёкропак зарэгістраванана Ляхавіччыне. Плюс да гэтага яшчэ і шматлікія радыёпрыёмнікі ў дамах, кватэрах, аўтамабілях, бо перадачы Ляхавіцкага раённага радыё цяпер можна слухаць і на FM-хвалях.
7 мая электрасувязісты і паштавікі таксама адзначаюць прафесійнае свята. Шчыра віншуем!
Галіна КАНЬКО.