Дзень друку для калектыву “ЛВ” – не толькі прафесійнае свята, але і выдатная нагода ад душы падзякаваць усім, без каго нельга ўявіць нашу работу.
За шчырую прыхільнасць і нераўнадушнасць – любімым чытачам і шаноўным аўтарам.
За прафесіяналізм і заўсёднае ўзаемаразуменне – надзейным дзелавым партнёрам: калектывам філіяла № 1 ААТ “Чырвоная зорка”, раённых вузлоў паштовай і электрычнай сувязі, Ляхавіцкага аддзялення Брэстаблсаюздруку.
За тое, што давяраюць нам, – паважаным рэкламадаўцам.
Поспехаў і працвітання кожнаму дому і кожнаму працоўнаму калектыву!
Няхай кожны дзень дорыць усім толькі добрыя навіны!