Чэрвень у лічбах і фактах
У першы месяц лета ў роддоме цэнтральнай раённай бальніцы нарадзілася 5 дзетак.
У чэрвені на Ляхавіччыне зарэгістравана 14 шлюбаў (у тым ліку 6 – у аддзеле загса), выдадзена 21 пасведчанне аб нара-джэнні (9 – у горадзе) і 47 – аб смерці (12 – у райцэнтры). Наогул жа, за паўгоддзе ў загсе і сельвыканкамах зарэгістраваны 71 шлюб, 132 нараджэнні і 332 смерці.
У аддзеле загса расказалі, што апошнім часам з’явілася нямала жадаючых правесці сімвалічную рэгістрацыю ў дзень брыльянтавага, залатога ці сярэбранага вяселля. Так, напрыклад, 9 ліпеня родныя і госці віншавалі сярэбраных юбіляраў Надзею і Уладзіміра Баўтко. Усім маладым сем’ям жадаем у згодзе і каханні прычакаць прыгожыя вясельныя юбілеі!
Суд Ляхавіцкага раёна разгледзеў 20 крымінальных спраў і 54 грамадзянскія. Сярод апошніх 8 – аб скасаванні шлюбу.
Карэты “хуткай дапамогі” ў маі выязджалі па 784 выкліках: 70 разоў – на няшчасныя выпадкі, 329 – на раптоўныя захворванні (экстранныя выклікі), 365 – на неадкладныя выклікі.
Надвор’е ўсталявалася спякотнае, а таму неабходна ўдзяліць самую пільную ўвагу свайму здароўю і самаадчуванню. Не забывайцеся, што скразнякі і халоднае піццё ў гэтыя дні не менш небяспечныя, чым пякучае сонца.
Дарожна-транспартных здарэнняў у чэрвені не зарэгістравана. За мінулы месяц на дарогах раёна супрацоўнікі АДАІ РАУС выявілі 526 парушэнняў правілаў дарожнага руху. Затрыманы 24 нецвярозыя вадзіцелі, 251 аўтамабіліст, які перавышаў ўстаноўленыя скорасныя рэжымы, 24 парушальнікі-пешаходы. Дарэчы, апошнія, згодна артыкула 18.23 КоАП могуць, акрамя папярэджання, атрымаць штраф у памеры ад 1 да 3 базавых велічынь, а пры знаходжанні ў стане алкагольнага ап’янення – ад 3 да 5 БВ. Яшчэ больш жорсткае пакаранне чакае тых, хто справакаваў стварэнне аварыйнай сітуацыі, прычыненне цялесных пашкоджанняў ці пакінуў месца ДТЗ, удзельнікам якога стаў.
У чэрвені на тэрыторыі раёна зарэгістравана 38 злачынстваў, у тым ліку 26 па лініі кры-мінальнага вышуку. Сярод іх безумоўна лідзіруюць крадзяжы: іх за мінулы месяц учынена 20, прычым 9 – з жылля грамадзян.
А ваша маёмасць надзейна абаронена ад злачынных пасягальніцтваў?