Пад увагай – увага


На гэтым тыдні ў многіх рэгіёнах краіны праходзіў чарговы этап маніторынгу якасці работы органаў улады з насельніцтвам. У мінулую сераду прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб па асабістых пытаннях у Ляхавіцкім райвыканкаме праводзіў памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, галоўны інспектар па Брэсцкай вобласці Уладзімір Пузырэўскі.
Магчымасцю напрамую звярнуцца да памочніка Прэзідэнта скарысталіся жыхары не толькі Ляхавіччыны, але і Баранавічаў, Івацэвіцкага раёна. Усяго на асабісты прыём да Уладзіміра Пузырэўскага паступілі 33 звароты, яшчэ 5 — у пісьмовым выглядзе. Пытанні, закранутыя ў іх, датычылі якасці будаўнічых работ (у тым ліку калектыўны зварот ад жыхароў жыллёва-будаўнічага кааператыва № 11), кампетэнцыі камунальнай гаспадаркі (добраўпарадкаванне, водазабеспячэнне і г.д.), прадастаўлення сацыяльнага жылля і г. д.
Замест запланаваных 4 гадзін прыём працягваўся амаль 7 гадзін. Усе пытанні будуць уважліва разгледжаны, прааналізаваны, прыняты адпаведныя рашэнні.
Уладзімір ДАРАШЭНКА,
кіраўнік справамі
райвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *