Карпарацыя «Меліярацыя».На гэты раз прафесійнае свята калектыву ПМС г. Ляхавічы супала з першым днём лета /фота/

Зарыфмаваць можна што заўгодна. Убачыць жа паэтыку ў гэтай рабоце і яе выніках могуць толькі шчырыя прафесіяналы справы. Або вялікія і не без лірыкі ў душы паэты. Што за канава ў вобразе струны, у чым яе сакрэт? З працягам чытання паэмы Янкі Купалы “Над ракой Арэсай” усё становіцца зразумелым:

Каб зрабіць прыгоднай

Глебу ў самым дзеле,

Каб на полі роўным

Трактары запелі,

Каб высокі, буйны

На тарфянні чыстым

Зашумеў чаротам

Колас залацісты…

Простыя, але не проста словы. Гучаць гімнам меліярацыі, одай меліяратарам, прафесійнае свята якіх на гэты раз прыгожа супала з першым днём лета.

Але не толькі асушальныя каналы, якіх на балансе нашых, у асобе Ляхавіцкага ПМС, меліяратараў сотні кіламетраў. Іх пракладка, эксплуатацыя, рамонт і рэканструкцыя значная і найбольш спецыялізаваная частка клопатаў, але далёка не ўвесь арсенал задач, уменняў і абавязкаў. Яшчэ і арашэнне зямель, зводка ці, наадварот, у шэрагу выпадкаў пасадка дрэў ці кустоўя, мерапрыемствы супраць эрозіі глебы, меліяраванне з выкарыстаннем хімічных інгрэдыентаў і іншае. Адным словам – паляпшэнне зямель, што ў перакладзе і азначае слова меліярацыя.

Начальнік Ляхавіцкага ПМС Сяргей Юшкевіч і вопытны бульдазерыст Уладзімір Халецкі.

Ужо ў гэтым годзе Ляхавіцкае ПМС завяршыла работы і здало ў эксплуатацыю аб’ект рамонту меліярацыйнай сістэмы “Сваятычы” СВК “Жарабковічы”. Нядрэнна папрацавалі ў Ганцавіцкім раёне на рэканструкцыі меліясістэмы “Чудзін”. У суседнім раёне работы закончаны яшчэ не поўнасцю, але фініш ужо вельмі блізкі. Такія ж эпітэты будуць справядлівымі і ў дачыненні спраў на “дамашнім” фронце – на рамонце меліярацыйнай сістэмы “Іскра” сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Тальмінавічы”. Работы фактычна завершаны: выканана ачыстка каналаў, выбраны грунт спланіраваны і іншае ў рамках атрыманага задання. З указаннем на выпраўленне дробных пагрэшнасцяў работа нашых меліяратараў адобрана спецыялістамі рэспубліканскага ведамаснага тэхнічнага нагляду.

За паступовым ростам вытворчых вынікаў адной з невялікіх – у розныя дні тут занята 7-8 чалавек – брыгад ПМС – назіраюць усе праязджаючыя па дарозе, якая злучае Мядзведзічы і Куршынавічы. Пры гэтым, магчыма, без увагі, дзякуючы каму і ў хуткім ужо часе тут запрацуе новы пераезд. Правільная назва – рэканструкцыя пракладзенай пад дарогай трубы-рэгулятара. У выніку доўгай эксплуатацыі “цела” старой трубы істотна знасілася, адбылося разбурэнне асобных яе элементаў. Як відавочны і крайне непажаданы вынік – адсутнасць гарантый бяспекі для праязджаючых. Фінансавыя абавязкі па будаўніцтве – а пад словам рэканструкцыя ў даным выпадку шыфруецца фактычна новае будаўніцтва – узяла на сябе вобласць. Падрад давераны ляхавіцкім меліяратарам. Убачанае на мінулым тыдні навявае аптымізм: выканана, як гэта прынята называць у прафесіяналаў, ”ніжняя” частка работ у поўным аб’ёме, вядзецца добраўпарадкаванне. У чэрвені – здача “пад ключ”.

Андрэй Торахаў, Уладзімір Шлег, Мікалай Якоўчык, Вацлаў Герус і Аляксандр Бабёр.

Прыведзеныя прыклады, канешне ж, – не поўны спіс аб’ектаў, пляцовак, участкаў занятасці спецыялістаў ПМС: і дома, і ў суседніх Баранавічах, і інш. Аднак, не навіна і тое, што дзяржаўнае фінансаванне меліярацыйных работ скарачаецца. Гэта агульная тэндэнцыя, якую, у тым ліку, можна пазіцыяніраваць у якасці стымулятара для дадатковага пошуку работ. Не абавязкова па асноўным профілі, у іншых рэгіёнах. Правільна будзе абазначыць гэта модным зараз словам дыверсіфікацыя заказаў. У якасці прыкладу можна вярнуцца на год назад. Пераддажыначныя клопаты сталі выпрабаваннем на прафесіяналізм практычна для ўсіх арганізацый раёна. Меліяратары не выключэнне і са сваім кавалкам перадфестывальнай работы справіліся. Дарэчы, устройства гарадской ліўневай каналізацыі выканала іменна УП “Ляхавіцкае ПМС”. Ды і ўвогуле, нягледзячы на мноства складанасцяў і нечаканых паваротаў, ў 2013 годзе арганізацыя, па словах дырэктара Сяргея Юшкевіча, спрацавала нядрэнна. У тым ліку і дзякуючы выкананню “пазаштатных” заказаў.

У бягучым годзе спіс такіх заказаў, несумненна, атрымае працяг. Ёсць нагода і падстава – у выглядзе сертыфіката на права выканання работ па ўкладцы дарожнай пліткі і ўстаноўцы бартавога каменя, атрыманага нашымі меліяратарамі адносна нядаўна.

Працяг чытайце ў суботу ў газеце

Андрэй Домаш, Анатолій Лойша і Мікалай Прашчуровіч

Меншая, але лепшая і найпрыгажэйшая палова Ляхавіцкага ПМС: Аксана Пастушак, Ірына Какуціч, Валянціна Рыжко, Таццяна Клявец, Таццяна Саковіч і Ніна Клявец.

Меліяратары-футбалісты Аляксандр Кендыш і Дзмітрый Прыхач.

Экскаватаршчык Іван Краўчук.

Малады, але вопытны бульдазерыст Андрэй Стэцко.

Першы ганаровы меліяратар у Ляхавіцкім ПМС Аляксандр Гутырчык

Са святам, калега! Сяргей Юшкевіч і Дзмітрый Белавусаў.

Яўгеній Аляксандравіч Перапечка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *