У спякоту і рыбе горача


Высокая тэмпература паветра са-дзейнічае масаваму росту сіне-зялёных водарасцяў, якія паніжаюць узровень канцэнтрацыі кіслароду ў вадзе, і яго пачынае не хапаць для во-дных насельнікаў.
Прычынай замору рыбы могуць стаць і ліўневыя дажджы. З-за іх рэкі выходзяць з берагоў, у ваду трапляе расліннасць, гніенне якой можа таксама садзейнічаць зніжэнню ўзроўню кіслароду. Замору спрыяе і вялікая канцэнтрацыя жалеза ў вадзе.
Для прафілактыкі гэтай непажаданай з’явы рэкамендуецца выкошваць надводную расліннасць і пры-біраць яе з паверхні вады. Важна расчышчаць пратокі і крыніцы, выкошваць расліннасць у поймах рэк, меліярацыйных каналах. Гідралагічны рэжым вадаёмаў можна паляпшаць з дапамогай развядзення белага амура, які з’ядае водную расліннасць.
Зыходзячы з вынікаў шматгадовых назіранняў, у нашым раёне да вадаёмаў, у якіх могуць быць летнія заморы рыбы, адносіцца рака Шчара. Райінспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя іменна там і рэалізуе некаторыя мерапрыемствы па папярэджанні гэтай з’явы, а Баранавіцкая лабараторыя экалагічнага кантролю абследуе ваду. Пакуль што праблем няма, але гідра-хімічныя даследаванні будуць працягвацца да восені.
Аляксандр КУРЛОВІЧ,
галоўны спецыяліст райінспекцыі
прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *