26 чэрвеня – Дзень работнікаў пракуратуры. Раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў адрасавалі віншаванні з гэтай нагоды калектыву пракуратуры Ляхавіцкага раёна.
Спектар дзейнасці пракуратуры вельмі шырокі: гэта нагляд за дакладным выкананнем заканадаўства, адпаведнасцю закону судовых пастаноў, пры вынясенні пакарання, пры раследаванні і іншае.
Пракуратура асаблівую ўвагу надае вырашэнню пытанняў, якія ўздымаюць грамадзяне ў сваіх зваротах. Пры гэтым колькасць зваротаў, што паступілі ў пракуратуру сёлета ўжо значна перавышае паказчык за аналагічны перыяд мінулага года.
Больш усяго звяртаюцца грамадзяне па пытаннях парушэння адміністрацыйнага заканадаўства, а таксама па прычыне нязгоды з прынятымі супрацоўнікамі органаў унутраных спраў рашэннямі, пачасціліся выпадкі неналежнага разгляду зваротаў грамадзян у арганізацыях.
Напрыклад, пры разгледжанні зварота жыхаркі в. Тальмінавічы было ўстаноўлена, што на ўзнятае ёй пытанне аднаўлення дакументаў, якія датычацца выкананню даручанай работы, кіраўніцтвам СВК “Тальмінавічы” ва ўстаноўлены законам тэрмін адказ не быў дадзены. Справавытворчасць па зваротах грамадзян у гаспадарцы зусім не вялася, адказныя асобы не назначаны. Пракуратура раёна кіраўніку сельгаскааператыва ўнесла прадстаўленне, службовыя асобы вінаватыя ў парушэнні заканадаўства аб зваротах грамадзян прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.
Недахопы ў рабоце са зваротамі грамадзян выяўляліся ў РАУС, ДРБУ-200.
На пракуратуру ўскладзена і каардынацыя дзейнасці дзяржаўных органаў, арганізацый па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй. Па выніках праверкі, праведзенай аддзелам унутраных спраў, узбуджана крымінальная справа ў адносінах былога дырэктара ДРБУ-200, які злоўжываючы службовымі паўнамоцтвамі, учыніў крадзёж маёмасці прадпрыемства. Пракуратурай раёна выяўлены неадзінкавыя факты выезда за мяжу работнікаў шэрагу прадпрыемстваў у рабочы час. Па патрабаванні пракуратуры да адказнасці прыцягнуты і службовыя асобы, якія не забяспечылі адпаведны ўлік рабочага часу.
Не застаюцца без увагі пракуратуры і недахопы ў арганізацыі работы антыкарупцыйных камісій прадпрыемстваў, устаноў, якія павінны ў першую чаргу займацца прафілактыкай супрацьзаконных дзеянняў карупцыйнай накіраванасці.
Пытанні прафілактыкі правапаршэнняў заўсёды з’яўляюцца актуальнымі, асабліва калі гэта датычыцца сферы сямейна-бытавых адносін. У мінулым годзе на тэрыторыі раёна было ўчынена забойства, у гэтым годзе ўстаноўлена 2 факта прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў на глебе сямейна-бытавых канфліктаў. Адным са спосабаў папярэджання такіх злачынстваў з’яўляецца, у тым ліку, узбуджэнне крымінальных спраў па прывентыўных артыкулах. Пракурору прадастаўлена законам права ўзбуджаць крымінальную справу па фактах пагроз забойствам, прычынення цялесных пашкоджанняў пры адсутнасці заявы пацярпелага. Сёлета ўжо ўзбуджана 8 такіх спраў. Акрамя таго, практыкуецца выклік злосных правапарушальнікаў для аб’яўлення афіцыйнага папярэджання аб наступствах такіх паводзін у далейшым.
З пачатку года пракуратура раёна ўнесла 11 прадстаўленняў кіраўнікам арганізацый, прадпрыемстваў, РАУС з мэтай ухілення парушэнняў заканадаўства аб прафілактыцы, працоўнага і адміністрацыйнага заканадаўства, апратэставана 6 незаконных пастаноў РАУС. Па патрабаванні пракуратуры 12 работнікаў прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці, 7 службовых асобаў – да адміністрацыйнай. У інтарэсах грамадзян, дзяржавы, прадпрыемстваў і арганізацый дзяржаўнай і недзяржаўнай форм уласнасці пракуратурай у суд накіравана 10 іскавых заяў на агульную суму больш як 6 млн. рублёў.
Сяргей ДЗЯЖКО,
пракурор раёна.