Без тэрміну даўнасці

Чырвоную зорачку на помніку здалёк відаць. Яна, гэта зорачка, азначае, што тут пахаваны героі вайны. Сціплыя абеліскі і велічныя манументы напамінаюць, нагадваюць: была Вялікая Айчынная, і была Вялікая Перамога. Зусім хутка Беларусь адсалютуе ў гонар 70-годдзя вызвалення ад фашысцкай акупацыі. Няхай жа прытуляцца да граніту помнікаў кветкі, прынесеныя нашчадкамі. І няхай жа ўсе свяшчэнныя месцы, дзе пакояцца загінуўшыя героі, будуць у цэнтры памяці і ўдзячных клопатаў унукаў-праўнукаў і далей…

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *