Матацыкл – не цацка


Летні адпачынак, на жаль, штогод азмрочваецца сумным фактам: павялічваецца колькасць мотатэхнікі на дарогах, а заадно і колькасць дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам матацык-лістаў і скутэрыстаў. Сёлета на тэрыторыі вобласці зарэгістравана ўжо 34 такія здарэнні (на Ляхавіччыне іх не рэгістравалася), 3 матацыклісты загінулі, 35 атрымалі траўмы, 13 учынілі нецвярозыя вадзіцелі матацыклаў.
Брэстчына ўжо шмат гадоў лідзіруе па колькасці зарэгістраваных матацыклаў (трэцяя частка ад агульнай колькасці зарэгістраваных у краіне). У той жа час многія з іх доўгі час не эксплуатуюцца (тэхнічна няспраўныя, разукамплектаваныя, змянілі ўладальніка і г.д.)
Каля 15 працэнтаў ДТЗ адбываецца па віне матацыклістаў ва ўзросце 16–22 гады, якія, як правіла, кіруюць матацыкламі без вадзіцельскага пасведчання і з грубымі парушэннямі правілаў іх эксплуатацыі.
Дарэчы, атрымаць вадзіцельскае пасведчанне на права кіравання матацыклам можна без праходжання спецыяльнага курса навучання. Калі вам ужо споўнілася 16 гадоў, дастаткова звярнуцца ў МРЭА ДАІ Баранавіцкага ГАУС і здаць экзамен па ваджэнні і тэарэтычны — па правілах дарожнага руху.
Папярэджваем, што вадзіцелі матацыклаў, затрыманыя за кіраванне транспартным сродкам без вадзіцельскага пасведчання катэгорыі ”А”, будуць прыцягвацца да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ад 175 да 700 тысяч рублёў, а за паўторнае правапарушэнне на працягу года – ад 700 да 1750 тысяч рублёў.
Сяргей ЖЫТКО,
старшы інспектар АДАІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *