Ні сораму, ні сумлення…

“ЛВ” расказваў сваім чытачам, што да Дня Незалежнасці Беларусі і 70-годдзя з дня вызвалення краіны ад фашысцкіх захопнікаў наш райцэнтр атрымаў прыгожы падарунак: ветэраны вайны, кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі працоўных калектываў высадзілі ў скверы каля раённай бібліятэкі 70 маладзенькіх туй. Як сімвал удзячнасці вызваліцелям. Як напамін для нашчадкаў пра подзвіг народны. Са спадзяваннем, што дрэўцы доўгія гады будуць радаваць ляхавічан і гасцей горада.

Шчырая радасць, на жаль, доўжылася роўна тыдзень. У ноч з 11 на 12 ліпеня 7 туй зніклі…

Старанні і найлепшыя памкненні многіх людзей перакрэслены чыёйсьці нахабнасцю і прагай да нажывы. Чыстаму і прыгожаму гораду і ўсім, хто яго любіць, плюнулі ў душу. Кашчунства. Дзікунства.

Вельмі хочацца спадзявацца, што горад даведаецца імёны гэтых сваіх гора-“герояў”. І што вінаватыя не проста панясуць пакаранне, але і, у рэшце рэшт, усвядомяць: абакралі не кагосьці чужога, а сваіх (магчыма, будучых) дзяцей, унукаў…

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *