Спякота. Чакаем жнівень


Жнівень у Беларусі чакаецца не такім экстрэмальна гарачым, як ліпень. Аб гэтым паведаміла 21 ліпеня журналістам галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Вольга Фядотава. Паводле папярэдняга прагнозу, жнівень будзе на 2-3 градусы халаднейшы за ліпень. Тэмпература паветра днём чакаецца ў межах 20-27 градусаў цяпла. Колькасць ападкаў будзе набліжана да сярэдніх шматгадовых значэнняў.
Вольга Фядотава адзначыла, што прагноз на месяц не заўсёды бывае дакладным і, як правіла, прадугледжвае адхіленні тэмпературы паветра ад нормы на 1-2 градусы. Пастаянная цыркуляцыя паветраных патокаў, ад якіх у асноўным і залежыць змяненне надвор’я, уносіць свае карэктывы.
Паводле прагнозаў сіноптыкаў, у канцы ліпеня — пачатку жніўня чакаецца яшчэ адна хваля гарачага субтрапічнага паветра паўночнаафрыканскага паходжання. Канец бягучага тыдня таксама будзе вельмі гарачы. Тэмпературны фон у гэтыя суботу і нядзелю можа дасягнуць плюс 30-34 градусы, на паўднёвым усходзе — 35 градусаў спёкі. Пасля чарговага вітка спёкі чакаюцца дажджы, тэмпература паветра складзе плюс 25-27 градусаў. З сярэдзіны жніўня спёка адступіць.
БЕЛТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *