З нашым мільёнам! Паважаныя хлебаробы Брэстчыны!
Паважаныя хлебаробы Брэстчыны!
Прыміце самыя сардэчныя віншаванні з паспяховым пераадоленнем знакавага рубяжа ва ўборцы ўраджаю – намалотам мільёна тон збожжа.
Сёлетняе жніво, нягледзячы на пэўныя цяжкасці з палегласцю збожжавых у асобных раёнах, радуе нас добрым ураджаем і спрыяльным надвор’ем для ўборкі.
Пры высокай арганізацыі працы, дысцыпліне і аператыўнасці ў гэтым годзе мы можам атрымаць самы высокі валавы збор збожжавых за апошнія дзесяцігоддзі.
У нас ёсць усё неабходнае, каб выканаць задачу, пастаўленую Кіраўніком дзяржавы, па правядзенні ўборкі ў найкарацейшыя тэрміны.
Мы ўсе разумеем, што сёння важны не толькі кожны дзень, але і кожная гадзіна, якая папаўняе абласны каравай у сярэднім сямю тысячамі тон зерня. Таму зараз вельмі важна не расслабляцца, мабілізаваць усе сілы, настойлівасць і цярпенне, каб, ва ўмовах спрыяльнага надвор’я, максімальна выключыць страты і завяршыць жніво да 8 жніўня.
Задача няпростая, але для працаўнікоў вёскі Брэстчыны, якія заўсёды вызначаліся асаблівай працавітасцю, яна, без сумнення, выканальная.
Я ад душы дзякую ўсім вам, дарагія хлебаробы, за вашу працу і дастойны ўклад у забеспячэнне харчовай бяспекі краіны.
Жадаю вам і вашым блізкім моцнага здароўя, даб-рабыту і поспехаў у стваральнай працы на карысць вобласці і нашай любімай Беларусі.
Канстанцін СУМАР,
старшыня Брэсцкага абласнога
выканаўчага камітэта.