Ах ты паразіт!


Вірусы і мікробы – унутрыклетачныя паразіты. Мы ведаем вірусы грыпу, гепатыту, по-ліяміэліту, герпесу, лімфагранулематозу, СНІДу і г.д. Яны могуць і не ўздзейнічаць на арганізм чалавека, а могуць выклікаць смяротныя захворванні.
Вірусы і мікробы падраздзяляюць на інфекцыйныя, што разбураюць клеткі, і пухлінародныя, якія не разбураюць клеткі, а ператвараюць іх у пухлінныя.
Інфекцыйныя вірусы і мікробы выклікаюць у арганізме чалавека бессімптомныя (скрытыя) і яўныя інфекцыі той ці іншай ступені цяжкасці. Вірусы трапляюць у арганізм праз слізістыя абалонкі і скуру. Здароўе гэтых “рубяжоў” арганізма мае вялікае значэнне. Чым больш яны аслаблены, тым больш успрымальны арганізм чалавека.
Такім самым шляхам трапляюць у арганізм прасцейшыя (слізевікі, грыбкі) і пачынаюць развівацца там, дзе маюцца адпаведныя ўмовы. Напрыклад, наяўнасць слізі ў гаймаравых пазухах будзе садзейнічаць развіццю гнаяродных бактэрый; зрух кіслотна-шчолачнага баланса скуры ў гніласны бок будзе спрыяць з’яўленню грыбковых захворванняў скуры; падаўленне нармальнай мікрафлоры дражджамі – узнікненню дысбактэрыёзаў; змяненне кіслага асяроддзя тоўстага кішэчніка на гніласную – узнікненню патагеннай мікрафлоры, што ўтварае слізь, паліпы і г.д.
Прасцейшыя паразіты (хламідыі) могуць укараняцца ў сценкі крывяносных сасудаў і выклікаць іх разбурэнне, інфаркт міякарду і шэраг іншых сур’ёзных захворванняў (запаленне палавых органаў, бясплоднасць, запаленне падстраўнікавай залозы, печані і г.д.). Паглядзіце на свой язык, і вы ўбачыце белы налёт – гэта грыбы кандыды. А калі яны ёсць на языку, то і далей распаўсюджваюцца па сценках стрававода, кішэчніка і слізістых паверхнях іншых поласцяў. Не спрабуйце зняць гэты налёт падчас чысткі зубоў – не атрымаецца. І ведайце: кожны раз, калі вы прымаеце антыбіётыкі, то садзейнічаеце росту гэтай інфекцыі. А таксіны грыбкоў аказваюць таксічнае ўздзеянне на печань.
Вопыт сусветных паразітолагаў паказвае, што любое захворванне заўсёды пачыналі лячыць са збаўлення ад паразітаў. Медыкі-паразітолагі аб’явілі сёння патагенную мікрафлору нашага арганізма бяскрыўднай “істотай”, але навукоўцы, якія вывучаюць гэту праблему, даказваюць адваротнае.
Гельмінты – паразітычныя чарвякі. Іх лакалізацыя ў целе чалавека можа быць самай разнастайнай. Інтэнсіўнасць заражэння таксама вельмі розная – ад адзінкавых экзэмпляраў да сотняў і тысяч. Колькасць відаў, што адначасова паразітуюць у арганізме, можа вагацца ад 1 да 16 і больш. Паразітычныя чарвякі могуць знаходзіцца ў любой частцы арганізма: у органах (эхінакок у печані), пад скурай (дракунулез), у страўнікава-кішачным тракце (аскарыды, вастрыцы, цэпні і г.д.).
Глісты, нематоды і вялікая колькасць амеб (яны ўтвараюць слізь) у значна большай колькасці распаўсюджаны сярод насельніцтва, чым прынята лічыць.
Самы хуткі спосаб пранікнення лічынак паразітаў у наш арганізм – гэта заражаныя прадукты харчавання: дрэнна вымытыя фрукты і гародніна, недасмажанае і недаваранае мяса. Існуе яшчэ адзін шлях паразітычнага заражэння – ад дамашніх жывёл. У арганізмах апошніх жыве некалькі відаў паразітаў. Іх яйцы трапляюць у навакольнае асяроддзе праз экскрэменты жывёлы, пераходзяць у поўсць, і чалавек можа заразіцца, калі ён гладзіць, абдымае ці цалуе свайго любімца, або нават праз паветра. Гэта асабліва небяспечна для маленькіх дзяцей, а таксама для цяжарных жанчын ці хворых, чыя імунная сістэма ўжо аслаблена.
Паразіты атрымліваюць самае лепшае харчаванне. Яны спажываюць усё самае пажыўнае з меню свайго “гаспадара”, пакідаючы яму самому толькі крошкі. У многіх людзей, якія вядуць здаровы лад жыцця і правільна харчуюцца, не назіраецца значных паляпшэнняў стану здароўя з-за наяўнасці ў іх паразітаў. Аздараўленне арганізма з дапамогай харчавання, практыкаванняў, загартоўвання без папярэдняга збаўлення ад такіх нежаданых «сужыцеляў» дае значна меншы эфект. Некаторыя спецыялісты сцвярджаюць, што паразіты з’яўляюцца галоўнай прычынай паўнаты, паколькі пазбаўляюць арганізм неабходных спажыўных рэчываў, пакідаючы яму толькі пустыя калорыі. Арганізм пачынае патрабаваць усё больш ежы, таму што яму не хапае вітамінаў і мінералаў.
Сярод прыкмет заражэння чалавека паразітамі – запор і панос, газы і ўздуцце, гастракішэчны сіндром, болі ў суставах і мышцах, алергія, праблемная скура, анемія, гранулёмы, нервовасць, парушэнне сну, скрыгатанне зубамі, хра-нічная стомленасць, імунныя парушэнні і нават анкалогія.
Ігар ЛОБАН,
урач 1-й катэгорыі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *