Святкаваць – добрая традыцыя ў Ляхавіцкім раёне

У Падлессі адзначаюць свята вёскі. Фота з архіва СДК.

Вельмі добрай традыцыяй у нашым краі з’яўляюцца святы вёсак. У мінулыя выхадныя прайшло яно і ў Падлессі. Да жыхароў звярнуўся старшыня Жарабковіцкага сельвыканкама Аляксандр Трыбухоўскі, выступілі прадстаўнікі РАНС, якія нагадалі, як зрабіць бяспечнымі і святы, і будні.

Артыстам Падлескага СДК удалося адысціся ад традыцыйнага сцэнарыя правядзення свята. Вершаваныя словы былі прыдуманы для кожнага персанальна. Парадавала выступленне дзіцячага танцавальнага калектыву, вакальнай групы Падлескага народнага хору. Дзякуючы спонсарам — СВК “Жарабковічы”, Жарабковіцкаму сельвыканкаму, фермерам Міхаілу Крыцкаму і Аляксею Нікіціну — свята было сапраўды вясёлым і завяршылася вялікім феерверкам.

Ларыса Глеб,

бібліятэкар Падлескай СБ.

Дарэчы, гэтыя выхадныя ў нашым раёне абяцаюць быць насычанымі. На сёння запланаваны святы вёсак Свяціцы і Ліпска (пачнуцца адпаведна ў 15 і 16 гадзін). А ў Грушаўцы – родавай сядзібе Рэйтанаў – артсуполка імя Тадэвуша Рэйтана праводзіць фестываль сучаснага мастацтва ДАХ-ХХV “Вяртанне”. Упершыню падобны фестываль праходзіў летась.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *