Крымінал. Здарэнні Ляхавіччыны
Каля 17 гадзін 30 жніўня ў Ляхавічах на вуліцы Юбілейнай адбылося дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам легкавога аўтамабіля і матацыкла (кіравалі транспартнымі сродкамі ляхавічане). У выніку ДТЗ траўмы атрымалі матацыкліст і яго пасажырка. РАУС праводзіць праверку.
Мікалай ДЫЛЕЎСКІ,
старшы дзяржаўтаінспектар
АДАІ РАУС.
…і трывожная нядзеля
У нядзелю 31 жніўня ў раённы аддзел унутраных спраў паступіла паведамленне пра тое, што ў лясным масіве каля аграгарадка Ліпск знойдзены труп мужчыны. Раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць па даным факце праверку.
У гэты ж дзень у Крывошыне адзін вясковец ударыў нажом другога. Пацярпелы з раненнямі дастаўлены на лячэнне ў Ляхавіцкую райбальніцу. Падазроны ў нанясенні цялесных пашкоджанняў затрыманы. РАСК узбудзіў крымінальную справу па частцы 1 артыкула 147 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Аляксандр ТРАЯНОЎСКІ,
намеснік начальніка.
Ляхавіцкага РАСК.