ПАВАЖАНЫЯ ХЛЕБАРОБЫ БРЭСТЧЫНЫ!
Ад душы віншую вас са святам, што ўвенчвае ўборачную гарачую пару, – дажынкамі.
Важкія паказчыкі, якія атрыманы сёлета на хлебнай ніве вобласці, з’яўляюцца вынікам высокай арганізацыі працы, захавання тэхналогій, а таксама працавітасці і прафесіяналізму спецыялістаў і механізатараў сельгаспрадпрыемстваў, адданасці сялянскай справе ўсіх працаўнікоў вёскі.
Вялікі дзякуй за працу на нашай берасцейскай зямлі, за цярпенне, мудрасць і адказнасць. Няхай укладзеныя ва ўраджай клопат, праца, сілы і душа заўсёды вяртаюцца да вас багатым хлебам і шчырай удзячнасцю землякоў.
Шчыра жадаю ўсім моцнага здароўя, удачы, упэўненасці ў сваіх сілах, дабрабыту і міру ў кожным доме і кожнай сям’і.
Канстанцін СУМАР,
старшыня Брэсцкага аблвыканкама.