Гарыць іржышча…
23 ліпеня на тэлефон 101 паступіла паведамленне аб узгаранні ржышча і рэшткаў саломы ля вёскі Ганцавічы на полі, што належыць СВК “Ордэна “Знак Пашаны” Кастрычнік”. У выніку загарання агнём пашкоджана ржышча на плошчы 2 гектары. Папярэдняя прычына пажару – цеплавое ўздзеянне ад трэння каленчатага вала салома-траса аб корпус камбайна.
На наступны дзень узгаранне ржышча і рэшткаў саломы і ячменю адбылося на землях СВК “Жарабковічы” ля вёскі Сваятычы. Агонь пашкодзіў 3 гектары ржышча. На гэты раз прычынай пажару папярэдне названа неасцярожнае абыходжанне з агнём невядомай асобы.
У сувязі з ростам узгаранняў, РАНС яшчэ раз нагадвае кіраўнікам і спецыялістам сельгас-прадпрыемстваў пра неабходнасць дадатковых мерапрыемстваў па захаванні супрацьпажарнага рэжыму ў месцах уборкі, захоўвання і перапрацоўкі ўраджаю.
Таццяна СВІНАБУРКА,
інспектар РАНС.