С 8 по 14 сентября на дорогах Ляховичского района проходят специальные рейдовые мероприятия
З пачатку года на тэрыторыі Брэсцкай вобласці адбылося 14 дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам вадзіцеляў, стаж якіх за рулём менш года. У выніку аварый 2 чалавекі загінулі, 16 атрымалі траўмы. Адно такое ДТЗ адбылося ў Ляхавіцкім раёне. За рулём аўтамабіля знаходзілася маладая жанчына-вадзіцель.
Яна няўдала выканала манёўр абгону і наехала на гужавую павозку, у выніку траўміравана вазніца.
З 8 па 14 верасня на дарогах вобласці праводзяцца спецыяльныя рэйдавыя мерапрыемствы пад назвай “Вучэбны аўтамабіль”. Супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі арганізоўваюць рэйды, падчас якіх у зоне асаблівай увагі – ход практычнага навучання ваджэнню будучых аўтамабілістаў і матацыклістаў, а таксама язда тых, хто нядаўна атрымаў пасведчанні вадзіцеля. Просьба да ўсіх удзельнікаў дарожнага руху быць максімальна ўважлівымі.
Мікалай ДЫЛЕЎСКІ,
старшы дзяржаўтаінспектар.