Не проста Марыя – умеліца працуе на Ляхавіцкім кансервавым заводзе
Без малога тры дзесяцігоддзі яе жыцця звязаны са старэйшай вытворчасцю раёна – кансервавым заводам. Марыя Кулак з тых, для каго прадпрыемства і калектыў – як родныя, а работа – любімая. Спецыяльнасць варшчыцы Марыя Іосіфаўна асвоіла дасканала. Плён яе працы смачны і запатрабаваны: прадукцыя мясцовых кансерваўшчыкаў заўсёды знаходзіць сваіх спажыўцоў. А ў “аўтарскім калектыве” стваральнікаў багатага асартыменту прысутнічае і Марыя Кулак. Званне “Лепшы па прафесіі” таксама засведчвае яе вартасць і права “прапіскі” сёлета на раённай Дошцы гонару: сярод партрэтаў лепшых людзей Ляхавіччыны – і яе, Марыі. Не проста Марыі – а ўмеліцы.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.