Как поход стал уроком истории. Воспитанники центра туризма и краеведения детей и молодёжи г. Ляховичи прошли по местам боевой славы

12 выхаванцаў аб’яднанняў на інтарэсах раённага цэнтра турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі 10 – 12 верасня прайшлі па месцах баявой славы Ляхавіччыны.

Вучні СШ № 1 і СШ № 2 пад кіраўніцтвам педагогаў дадатковай адукацыі Ларысы Сяргееўны Дзярэчык і Уладзіміра Уладзіміравіча Погаса за 3 дні адолелі больш за 50 кіламетраў па маршруце Ляхавічы – Задвор’е – Альхоўцы – Залужжа – Курган Славы – Мінічы – Цыгань – Крывошын – Галаўнінцы – Бенькаўцы – Завінне – Ляхавічы.

На аўтобусе даехалі да Альхоўцаў і высадзіліся каля помніка расстраляным жыхарам вёскі. Адтуль накіраваліся да Кургана Славы праз Залужжа. На мітынгу гаварылі пра подзвіг байцоў 55-й стралковай дывізіі імя К. Я. Варашылава, якая першай на тэрыторыі раёна ўступіла ў бой з фашыстамі.

На пераходзе паміж Курганам Славы і вёскай Цыгань мы абследавалі ўмацаванні часоў Першай сусветнай вайны (доты ўздоўж ракі Шчара).

Пасля начлегу ў палатцы на другі дзень рушылі ў вёску Крывошын. У гэтым населеным пункце пазнаёміліся з гісторыяй Святапакроўскай царквы, Рэпіхаўскім паркам, экспазіцыямі школьнага музея.

На другі начлег размясціліся ў жывапісным куточку яблыневага сада, недалёка ад вёскі Галаўнінцы.

Раніцай трэцяга дня весела рушылі па дарозе на Завінне праз Бенькаўцы. У паходзе ўбачылі незвычайнае відовішча: каля трохсот жураўлёў апусціліся на луг у вёсцы Марынова.

…У Завінні гаварылі пра Вялікую Айчынную, пра яе герояў, вядомых і тых, чые прозвішчы дагэтуль невядомыя. Вярталіся з паходу трохі стомленыя, але поўныя эмоцый. Як цікава пазнаваць родны край. Хутка зноў у паход!

Дар’я КОРШУН, Надзея АДАМЧЫК,

вучаніцы СШ № 2.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *