Прапановы прымаюцца да дзеяння ў РАУС г.Ляхавічы

У першым паўгоддзі 2014 года прадстаўнікі аддзела маніторынгу штаба МУС Рэспублікі Беларусь вывучалі ў Ляхавіцкім раёне грамадскую думку пра работу міліцыі. Амаль 37 працэнтаў апытаных выказалі поўны давер міліцыі, без малога 72 працэнты адзначылі аператыўнасць рэагавання, а больш за 41 працэнт рэспандэнтаў падкрэслілі ветлівасць і ўважлівасць супрацоўнікаў міліцыі. Разам з тым не абышлося без заўваг і прапаноў, выкананне якіх істотна паўплывала на прафілактыку правапарушэнняў і бяспеку грамадзян.

Для ўхілення заўваг, што паступілі ад жыхароў вёскі Галаўнінцы, у гэтым населеным пункце на вуліцы Інтэрнацыянальнай насупраць магазіна харчовых тавараў па прадпісанні РАУС дарожнікі абсталявалі штучныя няроўнасці. Гэтыя канструкцыі сталі перашкодай для вадзіцеляў транспартных сродкаў, якія парушаюць скорасныя рэжымы. Акрамя таго, былі актывізаваны меры па спыненні фактаў кіравання аўто нецвярозымі вадзіцелямі, прафілактыцы п’янства і алкагалізму сярод насельніцтва. Практычна штотыдзень па выхадных днях (зноў жа па прапанове рэспандэнтаў) у РАУС фарміруецца рэйдавая брыгада па забеспячэнні грамадскага парадку на тэрыторыі Крывошынскага сельсавета, у тым ліку ў вёсцы Галаўнінцы (у прыватнасці, каля СДК). У камунгас накіравана пісьмо аб вырашэнні праблемы з бадзяжнымі сабакамі.

З мэтай папярэджання траўматызму сярод вадзіцеляў двухколавых транспартных сродкаў (гэта тэма таксама ўздымалася рэспандэнтамі падчас вывучэння грамадскай думкі) з пачатку года праведзена больш за 10 мэтавых рэйдаў, падчас якіх выяўлены і прыцягнуты да адказнасці 35 парушальнікаў.

У Малым Гарадзішчы, напрыклад, паступіла прапанова па выяўленні сем’яў, дзе дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Супрацоўнікі інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС разам з прадстаўнікамі сацыяльна-педагагічнага цэнтра абследавалі 3 “праблемныя” сям’і гэтага аграгарадка. Падстаў для пастаноўкі іх на ўлік не выяўлена.

У міліцыі ўважліва вывучаюцца ўсе прапановы, што паступаюць ад грамадзян не толькі ў выглядзе заяў, але і на сустрэчах у працоўных калектывах, размешчаныя ў СМІ і г.д.

Сяргей ПАЖОГА,

намеснік начальніка РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *