Першы блін… камяком. Запрашаем у Ляхавічы на кірмаш
Аб’яўленага аргкамітэтам першага восеньскага кірмашу так і не дачакаліся ў мінулую суботу ляхавічане, якія прыйшлі ў вызначаны час на рыначную плошчу за пакупкамі. Не было ні прадаўцоў-сельгаспрадпрыемстваў, ні, адпаведна, іх прадукцыі, якую землякі мелі намер назапасіць на зіму. Хто хацеў зерне і салому для патрэб падсобнай гаспадаркі набыць, хто бульбу ці іншую агародніну, хто на мёд разлічваў… На рыначнай плошчы ўсё было, як у звычайныя выхадныя. З восеньскім кірмашом няўвязка выйшла. Як паведамілі ў рэдакцыю з аргкамітэта, недарэчнасць атрымалася па іх недапрацоўцы. У сувязі з гэтым прыносяцца прабачэнні ляхавічанам. Абяцанне паправіць сітуацыю ў бліжэйшыя выхадныя падмацаваны запрашэннем на новы кірмаш. У наступную суботу ў тым жа месцы ў той жа час.
У суботу, 27 верасня 2014 г., на рыначнай плошчы ў г. Ляхавічы адбудзецца восеньскі кірмаш. Запрашаем вас, шаноўныя ляхавічане, за пакупкамі!
У продажы – садавіна і агародніна, іншая сельгаспрадукцыя, харчовыя тавары.
Пачатак у 8 гадзін.